Гiсторыя беларускай графікі

Роля мовы

Get Started. It's Free
or sign up with your email address
Гiсторыя беларускай графікі by Mind Map: Гiсторыя беларускай графікі

1. У гісторыі беларускага пісьменства вядомыя наступныя графічныя сістэмы:

1.1. кірылічная (кірыліца )

1.2. лацінская (лацініца )

1.3. арабская (кітабы)

2. Асноўнымі сродкамі графічнай сістэмы беларускай мовы з’яўляюцца літары.

3. Новая лацінская графіка

3.1. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову у справаводстве афіцыйнай становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Такім чынам, побач з кірыліцай з канца ХVІІ ст. на Беларусі ўжываецца лацінская графіка ў польскім яе варыянце. Беларускія пісьменнікі, што стаялі ля вытокаў новай (нацыянальнай) літаратурнай мовы – В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, пісалі свае творы лацінскімі літарамі.

4. Рэформы у беларускай графіцы

4.1. Дзве графічныя сістэмы – лацінка і кірыліца – выкарыстоўваліся да самага пачатку ХХ ст. Аднак традыцыйная кірыліца да гэтага часу моцна змянілася. Загадам Пятра І ў 1708 г. была праведзена рэформа кірылічнага пісьма. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. З узорамі літар грамадзянскага алфавіта, якія на той час ужо ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім, пазнаёміў Пятра І беларус Ілья Капіевіч – манах, асветнік, кнігавыдавец. У выніку рэформы графікі былі выкінуты некаторыя літары (юсы, амега, ксі, псі і інш.), спрошчаны знешні выгляд літар, якія па форме набліжаны да лацінкі, прынятыя і лацінскія назвы літар (а, бэ, вэ) замест кірылаўскіх (азъ, буки, веди). У рускім алфавіце было ўведзена некалькі новых літар: э (узаконена Пятром І), літара й (зацверджана ў 1735 г. Расійскай Акадэміяй навук (у беларускіх тэкстах яна выкарыстоўвалася з ХVІ ст.), і літара ё, якую ўвёў у 1797 г. пісьменнік М. Карамзін (замест спалучэння іо)

5. Кірыліца на землях усходніх славян

5.1. На землі ўсходніх славян кірыліца прыйшла ў канцы Х – пачатку ХІ ст. з прыняццем хрысціянства (988 г. – Кіеў, 992 г. – Полацк, 1005 г. – Тураў). Старажытная беларуская мова карысталася традыцыйным кірылічным алфавітам, які ўключаў 43 літары. Да ХVІ ст. кірылічнае пісьмо было толькі рукапісным.

6. Пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян

6.1. У ХVІ ст. (1517 г.) Ф. Скарынам быў пакладзены пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. З гэтага часу пачынаюць выкарыстоўвацца рукапісныя і друкаваныя літары.

7. Што такое графіка?

7.1. Графіка – сукупнасць сродкаў пісьма, якія выкарыстоўваюцца для фіксацыі мовы. Графікай таксама называюць раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца пісьмовыя знакі і суадносіны паміж літарамі і гукамі, а таксама абрысы літар, знакаў.

8. Арабскае пісьмо на беларускай мове

8.1. Разам з тым, у ХVІ ст. кнігі на беларускай мове пісаліся і арабскім пісьмом. Яны ствараліся татарамі, што пасяліліся на Беларусі ў ХІІ- ХV стст. і паступова забыліся на татарскую мову, але ведалі беларускую і выкарыстоўвалі арабскае пісьмо. Свяшчэнныя кнігі беларускіх татараў – “кітабы” – вельмі дакладна адлюстроўвалі фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці тагачаснай беларускай мовы, нашмат паслядоўней, чым нават тагачасныя помнікі пісьменства, напісаныя на кірыліцы.

9. Беларуская графіка у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст

9.1. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. у беларускай графіцы сталі ўжывацца літары дз, дж, спалучэнні шч (на месцы щ), ц (на месцы [т’]) ё, і, ў, раздзяляльны знак – апостраф (’). Былі выдаленыя з беларускага пісьма літары ѣ (яць), и, щ, ъ. Такім чынам, на пачатку ХХ ст. у практыцы кнігадрукавання на аснове грамадзянскага шрыфту склалася ўласная графічная сістэма, якая захавалася да нашых дзён.