Класіфікацыя слоўнікаў беларускай мовы

Get Started. It's Free
or sign up with your email address
Класіфікацыя слоўнікаў беларускай мовы by Mind Map: Класіфікацыя слоўнікаў беларускай мовы

1. Энцыклапедычныя

1.1. Даюцца навуковыя звесткi пра гiсторыю, прыроду, насельнiцтва, выдатных дзеячаў, эканомiку, навуку, культуру, мастацтва, лiтаратуру, змяшчаюцца фотаздымкi, малюнкi, рэпрадукцыi, карты, схемы.

1.2. Аднатомныя

1.3. Шматтомныя

1.4. Агульныя

1.4.1. Даюць сістэматызаваныя абагуленыя звесткi па ўcix галiнах ведаў i дзейнасцi чалавецтва: «Беларуская Савецкая энцыклапедыя» у 12 тамах (1969—1975). Больш за 5 тысяч аўтараў, у ліку якіх 125 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, АН СССР і галіновых акадэмій навук, 544 дактары навук і прафесары, 1650 кандыдатаў навук.

1.5. Галiновыя

1.5.1. Даведнiкi па асобных галiнах нaвyкi: «Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi» (1984—1987) у 5 тамах. Галоўны рэдактар - Шамякін, І. П. (1921—2004)

2. Лiнгвiстычныя

2.1. Апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне, ужыванне, даюць ix характарыстыку i iнш.

2.2. Аднамоўныя

2.3. Двухмоўныя, шматмоўныя

2.3.1. Словы адной мовы тлумачацца, перакладаюцца словамі іншай або іншых моў, таму іх нярэдка называюць перакладнымі. «Падручны польска-беларускi слоўнiк» пад рэд. А. Абрэмбскай-Яблонскай i М. Бiрылы (Варшава, 1962)

2.4. Тлумачальныя

2.4.1. Падаецца значэнне слова, яго напiсанне, указваецца месца нацiску, адлюстроўваюцца граматычныя i стылiстычныя асаблiвасцi. «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» 2005 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа

2.5. Дыялектныя

2.5.1. Змяшчаецца і растлумачваецца дыялектная лексіка, запісаная ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці. «Дыялектны слоўнік» П. Сцяцко (1970)

2.6. Гiстарычныя

2.6.1. Адлюстроўваюць лексiку мiнулых эпох. «Гiстарычны слоўнiк беларускай мовы», 2010 г., Булыка А. М.

2.7. Этымалагiчныя

2.7.1. Тлумачыцца паходжанне слоў . У такім слоўніку аднаўляецца пачатковае значэнне лексемы, паказваюцца змены ў значэнні і гукавым афармленні слова «Этымалагiчны слоўнiк беларускай мовы». Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (Мінск), 1978г.

2.8. Словаўтваральныя

2.8.1. Словаўтваральная структура вытворных слоў раскрываецца ў «Словаўтваральным слоўнiку беларускай мовы» А. М. Бардовiча, М. М. Круталевiча i А. А. Лукашанца. 2000 г.. У слоўнiку паказана, ад якой асновы і якiм спосабам утварылася слова.

2.9. Фразеалагiчныя

2.9.1. Тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады, часам тлумачыцца паходжанне фраземы. Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага. 1973 г.

2.10. Тэрмiналагiчныя

2.10.1. Лексікаграфічныя даведнікі, якія сістэматызуюць і тлумачаць спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі. «Слоўнiк лiнгвiстычных тэрмiнаў» А. Юрэвiча.1962 г.

2.11. Арфаграфiчныя, арфаэпiчныя

2.11.1. Даецца правільнае напісанне і вымаўленне слоў. «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лобана і М. Р. Судніка, 1961 г.

2.12. Слоўнiкi aмoнiмaў, паронiмаў

2.12.1. Дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як у беларускай, так і рускай мовах. «Слоўнік амонімаў» В. Д. Старычонка, 1991 г.

2.13. Сiнoнiмaў

2.13.1. Падаюцца сінанімічныя рады слоў. «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышка, 1976 г.

2.14. Антонімаў

2.14.1. Падаюцца словы з супрацьлеглым значэннем, аб’яднаныя ў антанімічныя пары, тлумачацца іх значэнні і ілюструюцца адпаведнымі прыкладамі з мастацкай літаратуры або публіцыстыкі. «Слоўнік антонімаў беларускай мовы» У. М. Лазоўскага, 1994 г.

2.15. Іншамоўных слоў

2.15.1. Адзначаюць паходжанне iншамоўнага слова, указваючы на мову-крынiцу i напiсанне ў ёй слова, а таксама раскрываюць сэнс запазычанага слова. «Даўнiя запазычаннi беларускай мовы», А. А. Булыка, 1972 г.

2.16. Марфемныя

2.16.1. Вызначаюць марфем­ную будову слова. «Марфемны слоўнiк беларускай мовы» А. М. Бардовiча i Л. М. Шакуна. 1989г.