Якія плюсы дае пашырэнне, грамадскага набытка і выкарыстанне свабодных ліцэнзій на кантэнт для Бе...

Get Started. It's Free
or sign up with your email address
Якія плюсы дае пашырэнне, грамадскага набытка і выкарыстанне свабодных ліцэнзій на кантэнт для Беларусі. by Mind Map: Якія плюсы дае пашырэнне, грамадскага набытка і выкарыстанне свабодных ліцэнзій на кантэнт для Беларусі.

1. Супольнасці: Чаму філіял СС сёння актыўна пашырае прысутнасць вольных ведаў у Вікіпедыі і Вікісховішчы на беларускай мове

1.1. Развіццё нацыянальнай культуры (у тым ліку прымянімасці мовы) і пашырэнне агульнай даступнасці да іх.

1.1.1. Выкарыстанне сучасных інструментаў і методык кіравання і выкаырстання ведамі

1.2. Адной з перашкодаў з'яўляецца адсутнасць свабоды панарамы (Артыкул 32.7: “не павінны з’яўляцца асноўным аб’ектам”).

1.3. Алічбаваныя, але запароленыя веды бібліятэк (па Беларусі)

2. Падыходы: Але толькі прававых захадаў недастаткова

2.1. неабходны інфраструктурныя праекты, як Еўрапеана, з адкрытым доступам усіх, а не толькі афіліяваных асоб.

2.1.1. Напрыклад, стварэнне рэпазіторыя алічбаваных класічных (беларускіх), "сіроцкіх" твораў і перавода іх ў грамадскі набытак

2.1.2. Рост кантэнта пад свадобнымі ліцэнзіямі адбываецца пастання, расце сусветная супольнасць. Праекты за кошт бюджэтных стродкаў могуць паскорыць развіццё

2.2. важна пашырэнне "грамадскага набытку" не толькі на афіцыйныя дакументы ў вузкім сэнсе, але і увесь кантэнт, што ствараецца за кошт падатка-плацельшчыкаў

2.2.1. Напрыклад, падручнікі http://e-padruchnik.adu.by/), вынікі навуковых даследванняў, кантэнт дзяржаўных медыя і прадпрыемстваў

2.3. дзяржаўнае грантавае або субсідыйнае фінансаванне творчых праектаў, асобаў павінна адбывацца на аснове ўліку інтарэса грамадства з наданнем рэжыма "грамадскі набытак" да створана кантэнту

3. Высновы

3.1. Рэалізуюцца эканамічны, сацыяльныя і культурныя правы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і прынятымі РБ мэтамі устолівага развіцця ААН (4 мэта) і іншымі міжнароднымі абавязальніствамі

3.2. Пашыранае выкарыстанне рэжыма "грамадскага набытку" (Арт. 21) або свадобных ліцэнзій дзяржаўнымі інстытутамі, або установамі з дзяржаўнай уласнасцю служыць прыкладам для грамадзян і эканомікі

3.3. змяншаецца "крыміналізацыя" паводзінаў насельніства і павышаецца юрыдычная граматнасць

3.3.1. шматлікія лекцыі і семінары паказалі, што людзі ведаючыя СС і іншыя свадобныя ліцэнзіі ведаюць і паважаюць аўтарскае права

4. Адукацыя: Што з'яўляецца набольшай перашкодай для ўстойлівага развіцця ўстаноў фармальнай і нефармальнай адукацыі (забяспечанасці сучаснымі крыніцамі), грамадскіх арганізацый або "fair use" па-беларуску.

4.1. Вузасць. Абмежаванасць установамі адукацыі

4.1.1. Напрыклад, не улічана выкарыстанне (узнаўленне) кантэнта для навучальных мэтаў у шматлікіх асветніцкіх некамерцыйных арганізацыях (Артыкул 32)

4.2. Узнаўленне твораў сляпымі або слабабачачымі людзі абмежавана фарматамі.

4.2.1. ТСАП не даюць магчымасць свадобнага выкарыстання твора і ставяць карыстальніка у ўалежнаць да апартнай рэалізацыі

4.2.2. Спадзеў на Канвенцыю свадобнага выкарыстання для слабабачачых (2013), таксама не вырашае цалкам сітуацыю

4.3. Наогул некамерцыйнае выкарыстанне твораў для задавальнення адукацыйных, асветніцкіх мэтаў не улічвае сучасныя медыюмы як інтэрнэт

4.3.1. Напрыклад, выпадак адміністрацыйнай справы супраць студэнта БДУ, які выклаў у студэнтскім пабліку метадычку выкладчыка без яго дазвола

5. Эканоміка: Ці чакае рух адкрытых дадзеных сваіх вольных ліцэнзій або рэжыму грамадскага набытку? Як распаўсюджваць датасэты

5.1. Самі факты, звесткі не з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права. Але базы дадзеных (звестак) з'яўляюцца - датасэты (Згодна артыкула 4)

5.2. Выкарыстоўваючы дата сэты, могуць стварацца вытворныя базы звестак. Тут патрэбна яснасць.

5.3. У сусветным руху адкрытых дадзеных існуе практыка: што усе датасэты павінны аўтаматычна памяшчацца ў грамадзскі набытак. Такія прыклады маюцца ў шэрагу краін, прыклад ЗША.

6. Асвета: Чаго не хапае адкрытым рэпазіторыям у Беларусі. Прыклад БНТУ.

6.1. Адкрытага доступ - гэта не толькі магчымасць азнаёміцца з кантэнтам, але і свадобна яго выкарыстоўваць, гэта значыць таксама: змяняць, распаўсюджваць, у тым ліку і змены

6.2. Ва унутранай палітыцы рэпазіторыя, не хапае такіх правілаў. Іншымі словамі рэпазіторый БНТУ не з'яўляецца адкрытым, бо не відавочны ўмовы выкарыстання кантэнта.