Get Started. It's Free
or sign up with your email address
Kopf by Mind Map: Kopf

1. 1926 г. - Было вырашана падрыхтаваць праект новага правапісу, апублікаваны ў 1930 г.

2. Кароткія звесткі з гісторыі беларускай арфаграфіі:

2.1. XIX ст.- Пачатак складання правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы

2.2. 1918 г. - выйшла «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча.

2.3. 1917 г. - беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць, стала магчымай сапраўдная нармалізацыя правапісу беларускай мовы.

2.3.1. 1934 г. - выдадзены «Правапіс беларускай мовы».

2.4. 1957 г. - Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу»

2.5. 1992 - Навуковая канферэнцыя «Праблемы беларускага правапісу»

2.6. 1994 -“Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”

2.7. 23 ліпеня 2008 г. - прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

2.7.1. унесены наступныя змены:

2.7.1.1. пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў

2.7.1.2. пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце

2.7.1.3. паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць

2.7.1.4. уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на - ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі. у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі

2.7.1.5. упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў

2.7.1.6. рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і - ірава- (-ырава-): ліквідаваць

2.7.1.7. са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”.

3. АРФАГРАМА – напісанне, выбранае з двух ці болей мажлівых.

4. Арфаграфичныя прынцыпы:

4.1. ФАНЕТЫЧНЫ - Пишацца ў адпаведнасці з вымаўленнем (сэрца — сардэчны)

4.2. ТРАДЫЦЫЙНЫ – захаванне напісання, якое ўсталявалася раней, у гістарычным мінулым (памяць)

4.3. МАРФАЛАГІЧНЫ - захоўваецца аднастайнае, аднолькавае напісанне марфемаў (іх частак), не зважаючы на іх рознае вымаўленне ў розных фанетычных пазіцыях (малацьбіт)

4.4. ДЫФЕРЭНЦЫЙНЫ выкарыстоўваецца пры адрозненні слоў, пераважна пры размежаванні ўласных і агульных назоўнікаў (крапіва і Крапіва Кандрат,)