ПРЫМЕТНІК

Project Control, Project Closing, Timeline template

Get Started. It's Free
or sign up with your email address
ПРЫМЕТНІК by Mind Map: ПРЫМЕТНІК

1. Гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета.

2. Iснуе тры разрады прыметнікаў:

2.1. Якасныя

2.1.1. Абазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені

2.1.2. Адказваюць на пытанне «які»

2.1.3. Утвараюць ступені параўнання:

2.1.3.1. Вышэйшая ступень:

2.1.3.1.1. - якасць у аднаго прадмета (прадметаў) праяўлена мацней, чым у другога прадмета (прадметаў) («леў большы за ваўка») ці чым у таго ж прадмета (прадметаў) у іншы час («надалей буду разумнейшы»).

2.1.3.1.2. Простыя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца ад асновы ці кораня якасных прыметнікаў з дапамогаю суфіксаў -ейш-, -эйш- і адпаведных канчаткаў. Пры гэтым у некаторых выпадках назіраецца чаргаванне канцавых зычных утваральных асноў. У асобных выпадках простая форма ўтвараецца ад іншае асновы: добры — лепшы, дрэнны — горшы, вялікі — большы, малы — меншы.

2.1.3.1.3. Складаныя формы вышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней).

2.1.3.2. Найвышэйшая ступень:

2.1.3.2.1. - якасць праяўляецца ў прадмеце найбольш ці найменш у параўнанні з іншымі прадметамі тае ж групы («наймацнейшы футбаліст у нашай камандзе», «найлепшы хірург у краіне»).

2.1.3.2.2. Простыя формы найвышэйшае ступені ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэйшае ступені: шырэйшы — найшырэйшы, лепшы — найлепшы.

2.1.3.2.3. Складаныя формы найвышэйшай ступені ўтвараюцца далучэннем займенніка са́мы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў.

2.1.3.2.4. Складаная/аналiтычная форма

2.1.3.2.5. Простая форма

2.1.4. Маюць формы ацэнкі

2.1.5. Могуць утвараць антанімічныя пары слоў

2.1.6. Спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені

2.1.7. З якасных прыметнікаў можна ўтварыць:

2.1.7.1. Складаны прыметнік шляхам паўтарэння

2.1.7.2. Аднакарэнны прыметнік з прыстаўкай не-

2.1.8. !!!

2.1.8.1. Прыметнікі босы, барадаты, вусаты не маюць ступеней параўнання, а прыметнікі крохкі, ліпкі не маюць ацэначных форм.

2.1.9. Можа быць дзве формы:

2.1.9.1. поўная (дужы, вясёлы, ра́ды, лю́бы)

2.1.9.1.1. - змяняецца па ліках, родах і склонах

2.1.9.2. кароткая (дуж, весел, рад, люб)

2.2. Адносныя

2.2.1. Выражаюць адносіны прадмета да:

2.2.1.1. - іншага прадмета (дзвярны)

2.2.1.2. - матерыялу (жалезны)

2.2.1.3. - дзеяння (пральны, драбільны)

2.2.1.4. - прызначэння прадмета (пісьмовы, службовы)

2.2.1.5. - часу (студзеньскі)

2.2.1.6. - месца (мінскі)

2.2.1.7. - адзінкі вымярэння (пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы)

2.2.2. Маюць толькі поўную форму

2.2.3. Не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі

2.2.4. Не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.)

2.2.5. Не маюць антонімаў

2.3. Прыналежныя

2.3.1. Абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (бацькаў, Міколкаў, сястрын, Любін)

2.3.2. Адказваюць на пытанне «чый»

2.3.3. Утвараюцца:

2.3.3.1. - ад назоўнікаў мужчынскага роду з дапамогаю суфіксаў -оў, -аў, -еў, -ёў: леснікоў, татаў, братаў, карасёў, Толеў.

2.3.3.2. - ад назоўнікаў жаночага роду з дапамогай суфіксаў -ін, -ын: мамін, Аленін, сястрын, ластаўчын.

2.3.4. Ужываюцца пераважна ў кароткай форме

2.3.5. Не маюць ступеней параўнання

2.3.6. Не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «зусім», «занадта» і пад.)

2.3.7. Не маюць антонімаў.

3. Адказвае на пытаннi:

3.1. Якi?

3.1.1. сонечны

3.1.2. зялёны

3.1.3. сiнi

3.1.4. летнi

3.2. Якое?

3.2.1. сонечнае

3.2.2. зялёнае

3.2.3. сiняе

3.2.4. летняе

3.3. Якая?

3.3.1. сонечная

3.3.2. зялёная

3.3.3. сiняя

3.3.4. летняя

3.4. Якiя?

3.4.1. сонечныя

3.4.2. зялёныя

3.4.3. сiнiя

3.4.4. летнiя

4. Мае:

4.1. Лексiчнае значэнне

4.1.1. Абазначае прымету прадмета

4.2. Сiнтаксiчную функцыю

4.2.1. У сказе можа быць азаначэннем або выказнiкам

4.3. Марфалагiчныя прыметы

4.3.1. Змяняюцца па лiках, родах, склонах